Шыфр
412Г000014_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1906 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Замкавай № 11 — былы дом калежскага саветніка Івана Лукіча Харчанкі. Да канца XVIII ст. участак належаў юрыдыцы Масальскіх. Падчас пажара 1899 г. дом згарэў. Сучасны дом пабудаваны прыкладна ў 1910-1911 гг.
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам быў пабудаваны ў стылі эклектыка. Тарцовымі фасадамі далучаны да суседніх дамоў № 9 і 13. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Бакавыя часткі фасада вылучаны канеліраванымі пілястрамі. Паверхі падзелены цягамі.
Уладальнік дома апошнія гады жыцця сур’ёзна хварэў і меў фінансавыя клопаты, таму дэкараванне дома ляпнінай не завершылася да смерці ўладальніка ў лістападзе 1913 г., і так ніколі не было скончана.