Шыфр
412Г000014_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Замкавая, 12
Датаванне
1880 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Замкавай № 12 магчыма, дом Лапінера. Пабудаваны ў 1880, 1904 гг. Магчыма, тут з 1923 г. працавала фірма Бер Біргера па продажу мукі. 3 1925 г. - крама каланіяльных тавараў. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана неглыбокім рызалітам, завершаным фігурным атыкам з дэкаратыўнымі вазамі на пастаментах. У рызаліце на першым паверсе два арачныя праёмы. У праёме з заходняга боку захаваліся філянговыя аздобленыя разьбой двухстворкавыя дзверы. Праём з усходняга боку замураваны, на яго месцы зроблены аконны праём. Бакавыя часткі фасада вылучаны руставанымі пілястрамі, якія таксама завершаны скругленымі франтончыкамі і дэкаратыўнымі вазамі на пастаментах. Пластыка фасада насычаная. Паверхі падзелены прафіліраванай цягай.