Шыфр
412Г000014_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880 г.
Дом па вул. Замкавай № 12а пабудаваны ў 1880, 1905 гг.
Будынак прадстаўляе сабой частку дваровага корпуса будынка №12. Будынак двухпавярховы, сцены атынкаваныя. Дэкор прадстаўлены атыкам, размешчаным над уваходам, сцены завершаны карнізам. Захаваліся рэшткі карніза пад вокнамі 2-га і 1-га паверхаў. Накрыты аднасхільным дахам. Г-падобны ў плане. Сцены атынкаваныя. Крыло будынка, размешчанае паралельна вул. Замкавай, асіметрычнай кампазіцыі. З заходняга боку фасад вылучаны фігурным франтонам, крапаваным лапаткамі, тягай, прамавугольнымі нішамі, у цэнтры прарэзаным лучковай люкарнай. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай, завершана карнiзам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён