Шыфр
412Г000014_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вул. Замкаваяй № 13 — вінная лаўка Рохлі — Руткоўскай Рахель, магчыма - дом Рабіновіча. Год пабудовы — 1901. З 1918 г. тут працаваў магазін спажывецкіх тавараў.
Трохпавярховы з высокім цокалем Г-падобны ў плане будынак, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Развіты ў глыбіню двара. Фасадная плоскасць крапавана пілястрамі, канеліраванымі на 2-м і 3-м паверхах і руставанымі на 1-м. Пілястры завершаны іанічнымі капітэлямі. Галоўны фасад падзелена міжпаверхавымі цягамі. Плоскасць першага паверха апрацавана рустам, члянёна лучковымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях з замковым каменем і з падаконнымі нішамі. З заходняга боку фасада размешчана арка з металічнымі варотамі, з усходняга -- дзвярны праём, аформлены як і аконныя абрамленнем з замком.