зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000014_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Будынак па вул. Замкавай № 14 — верагодна, дом Шарашэўскіх. Год пабудовы — 1900. Мадэрн. Прыкладна на 1913 год жыў камандзір 103-га Петразаводскага палка палкоўнік Міхаіл Павлавіч Аляксееў. 

Будынак трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Размешчаны з водступам ад чырвонай лініі, бакавыя крылы суседніх дамоў № 16 і 12А утвараюць перад ім курданёр. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтральнай частцы галоўнага фасада -- невялікі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай. Схілы шчыта апаясаны карнізам з сухарыкамі. Вуглы рызаліта апрацаваны лапаткамі, разам з патынкаванай плоскасцю шчыта яны ствараюць на вышыню трох паверхаў лучковага абрысу нішу па цэнтру фасада рызаліта.