Шыфр
713Г000274
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954–1962 гады
Будынак праектаваўся і будаваўся як цэнтральны тэлеграф у г. Мінску. Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Белдзяржпраект" у 1952-1955 гг. у некалькі стадый. Аўтары праекта архітэктары А. Духан і У. Кароль, інжынер М. Мароз. Пад будаўніцтва рашэннем Мінгарвыканкама ад 05.07.1951 г. № 623 быў выдзелены ўчастак плошчай 0,48 га на адной з галоўных плошчаў горада - Цэнтральнай (сучаснай Кастрычніцкай). Акрамя асноўнага будынка тэлеграфа на ўчастку планавалася будаўніцтва гаража на 6 машын, блок-станцыі, участак абносіўся цаглянай агароджай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён