Шыфр
112Е000002_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Двухпавярховы будынак па адрасе 17 Верасня, 21 пабудаваны ў 1896 г. Побач з ім на гэтым жа ўчастку размяшчаліся яшчэ два драўляныя жылыя дамы. Адзін з іх быў пабудаваны да пажару 1895 г. і “абкладзены цэглай”, другі - пабудаваны ў 1922 г.
У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўладальнікі дома загінулі ў гета. Пасля вайны дом выкарыстоўваўся як жылы.
У 1980-я гг. пасля рэканструкцыі і ўнутранай перапланіроўкі ў будынку было дэмантавана пячное абсталяванне і зроблена цэнтральнае ацяпленне, праведзены газ і вадаправод. Кожная кватэра была абсталявана асобным санвузлом і ваннай.