зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000503_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Будынак № 1 на пл. Леніна - гэта характэрны прыклад цаглянай архітэктуры 19 - 20 стст., з'яўляецца арганічным звяном у адзіным гістарычна сфарміраваным ансамблі жылой забудовы плошчы Леніна. 

Займае вуглавое становішча ў радзе гістарычнай забудовы паўночна-ўсходняга боку плошчы на перасячэнні з вуліцай В. Крайняга. Дом атрымаў складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, планіровачную аснову якой вызначылі асаблівасці канфігурацыі ўчастка забудовы.

У доме размяшчаецца Слонімскі раённы краязнаўчы музей. Заснаваны ён у 1929 г. археолагам і краязнаўцам I. I. Стаброўскім. Яго археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі сталі асновай слонімскага музея. Пад час акупацыі горада нямецкімі фашыстамі Стаброўскі выратаваў асноўныя фонды і бібліятэку музея. Шмат гадоў працаваў яго дырэктарам і захавальнікам фондаў.