зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000514_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Ваенны гарадок для расійскіх войск быў заснаваны на мяжы 19 – пачатку 20 ст. на ускраіне г. Слоніма па былой вул. Жыровіцкай. Яна адносіцца да  найбольш старажытных у Слоніме. Узнікла ў сувязі са стварэннем у 16 ст. Жыровіцкага манастыра і злучала Слонім з Жыровічамі. Ваенны гарадок уяўляў сабой вялікі комплекс будынкаў, аснову якога складалі казармы, жылыя дамы, службовыя пабудовы.

Жылыя дамы – двух’павярховыя, прамавугольныя ў плане будынкі, накрытыя двусхільным дахам. Сцены дамоў  цагляныя не тынкаваныя. Дамы ўзведзены для сем’яў камсастава 117 Яраслаўскага і 118 Шуйскага палкоў, па тыповых праектах у характэрным для таго часу цагляным стылі. Мастацкая выразнасць муроўкі дасягалася выкарыстаннем высокаякаснай абліцовачнай і лякальнай цэглы. Нескладаным архітэктурным дэкорам (карнізамі з сухарыкамі) аформлены коміны на даху.