Шыфр
413Г000655_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 13
Датаванне
1914 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак двухпавярховы з мансардай і мезанінам прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад нетынкаваны, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Кампазіцыя фасада асіметрычная. З усходняга боку размешчана праезная арка, дэкарыраваная абрамленнем з замковым каменем. Драўляныя двухстворкавыя вароты захаваліся, арачны праезд замураваны. Побач з аркай размешчаны дзвярны праём, аформлены клінчатай перамычкай з замковым каменем (дзверы замкнёныя, не функцыянуюць). Над асноўным аб'ёмам вылучаецца мезанін, завершаны фігурным атыкам. На атыку пазначана дата -- 1914. Атык і міжаконныя прасценкі мезаніна дэкарыраваны карнізнымі паяскамі, філёнгамі. Фасадная сцяна будынка раскрапавана філянговымі лапаткамі, па гарызанталі падзелена міжпаверхавай цягай з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі, падаконнымі філёнгамі з паяскамі парэбрыка. Захавалася аконная сталярка. Завершаны фасад філянговым фрызам, карнізам з мадульёнамі.