зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000655_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1885 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Жылы дом быў пабудаваны ў 1885 г. Паводле архіўных дакументаў за 1886 г., дом быў двухпавярховы з мезанінам, крыты дахоўкай. Дакумент 1924 г. утрымлівае больш падрабязнае апісанне будынка: двухпавярховы з мансардай, крыты бляхай, нетынкаваны, адзін балкон і лаўка на першым паверсе. 

На сённяшні дзень - будынак двухпавярховы з сутарэннямi i мансардай Т-падобны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад нетынкаваны, сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная i бакавыя часткi будынка вылучаны неглыбокiмi рызалiтамi. На бакавых рызалiтах размешчаны балконы з лiтымi чыгуннымi агароджамi на фігурных кранштэйнах (з заходняга боку агароджа страчана). У цэнтральным рызаліце знаходзіцца парадны ўваход з філянговымі разнымі дзвярыма і парталам. Унутры лесвіца драўляная. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, на другім паверсе падкрэслены падаконнымі філёнгамі, у рызалітах аконны і дзвярныя праёмы балконаў дэкарыраваны прамымі сандрыкамі.