Шыфр
413Г000655_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Кірава № 34 пабудаваны на пачатку XX ст. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады нетынкаваныя, зацёртыя і пафарбаваныя. Галоўны фасад раскрапаваны лапаткамі, на другім паверсе філянговымі, падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі і арнаментальным фрызавым паяском. Сцяна першага паверха члянёна лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі з замковым каменем, падаконнай цягай з сухарыкамі і нішамі. З усходняга краю фасада размешчаны дзвярны праём, таксама аформлены перамычкай з замковым каменем. Уваходныя дзверы філянговыя з зашкленнем. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны перамычкамі з замковым каменем, падаконнымі карнізнымі паяскамі і філёнгамі. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Фрагментарна захавалася аконная сталярка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён