Шыфр
413Г000655_23
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1888 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi Г-падобны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Вылучаны бакавымі несапраўднымі рызалітамі, фланкіраванымі лапаткамі. Плоскасць лапатак на першым паверсе дэкарыравана рустам, на другім -- канелюрамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны карнiзам з мадульёнамі і фрызам. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем з ляпнінай і падаконнымі філёнгамі. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы ў складаных лiштвах, аздобленых ляпным дэкорам на месцы замковага каменя, знізу падкрэслены падаконнымі філёнгамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён