Шыфр
413Г000655_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Двухпавярховы (другі паверх надбудаваны) прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады тонка зацёртыя і пафарбаныя. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры несапраўдным рызалітам. Па гарызанталі фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай, завершана карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе аформлены клінчатымі перамычкамі з замковым каменем, прамымі сандрыкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі, на другім паверсе -- без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён