Шыфр
413Г000655_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады нетынкаваныя, абліцаваныя цэглай. Пластыка галоўнага фасада насычаная, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Паверхі падзелены цягай з сухарыкамі, філянговым фрызам. Сцяна першага паверха апрацавана муроўкай, якая імітуе гарызантальны руст. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі "пад руст" з замковым каменем, падаконнымі філёнгамі. Міжаконныя прасценкі аздоблены складанымі фігурнымі філёнгамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён