Шыфр
413Г000655_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаванныя. Асіметрычнасць галоўнаму фасаду надае размешчаны з усходняга боку праезд у двор. Прамавугольны абрыс праезда ў верхняй частцы аформлены прафіляваным абрамленнем. Фасад вылучаны цэнтральным і бакавымі несапраўднымі рызалітамі, плоскасці якіх на другім паверсе дэкарыраваны лапаткамі. У цэнтральным рызаліце размешчаны дзвярны праём, дэкарыраваны прафіляваным парталам і трохвугольным сандрыкам. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён