Шыфр
413Г000655_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVII - п. пал. XVIII стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Да канца XIX ст. на месцы будынка існавала толькі драўляная забудова, якая неаднаразова цярпела ад пажараў. Дом належаў Астрагорскім, пасля Квятам. У 1894 г. у будынку размяшчаўся яўрэйскі пансіён для дзяўчат, які належаў Астрагорскай. У міжваенны час размяшчаліся аддзяленні гарадскога шпіталя, узведзеныя па праграме амерыканскага прэзідэнта Гувера. На 1910 г. у доме размяшчалася друкарня Лейбы Лапіна. Будынак аднапавярховы Г-падобны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаванныя гладкія. Вуглы будынка акцэнтаваны філянговымі лапаткамі. На фасадзе па вул. Урыцкага лапаткі фланкіруюць арачны праезд у двор. Захавалася металічная брама з коўкай. Фасадныя плоскасці прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкора, завершаны карнізам з сухарыкамі.