зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000655_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Па звестках БТІ, жылы дом быў узведзены ў 1900 г. Гісторыка-архіўныя даследванні дазваляюць выказаць меркаванне, што будынак пабудаваны паміж 1886 і 1890 гг. Дом быў аднапавярховы з мансардай. Галоўным фасадам арыентаваўся на вул. Гараднічанскую. Дах быў высокі, чатырохсхільны, крыты дахоўкай. Фасады патынкаваныя. 

У 1970 г. пад час капітальнага рамонта былі надбудаваны 2 паверхі, зроблена ўнутраная перапланіроўка. Пасля рэканструкцыі будынак стаў трохпавярховым, з сутарэннямi, прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Першапачатковы аднапавярховы аб'ём вылучаны на фасадах колерам. Фасады патынкаванныя, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дэкор быў страчаны. Захаваліся пад вокнамі першага паверха цяга, тонкі паясок на ўзроўні першапачаткова карніза. На паўднёва-заходнім куце будынка і на фасадзе па вул. Гараднічанскай фрагментарна захаваліся пілястры, капітэлі якіх пераходзілі ў карніз.