Шыфр
413Г000727_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1933 - не пазней 1936 гг.
Стыль
“Дварковы” стыль
Апісанне
Будынак узведзены прыкладна ў 1933 г. (не раней за 1932 і не пазней за 1936 гг.). Магчыма з’яўляецца тыпавым праектам, які прапаноўваўся польскім дзяржаўным служачым для будаўніцтва на землях Заходняй Беларусі. Будынак на высокім цокалі, ўпісаны ў рэльеф мясцовасці. Драўляны, пакрыты дранкай і тынкоўкай. Прамавугольны ў плане, мае чатырохскатны дах.
Пра жыхароў дома ў даваенны перыяд інфармацыя адсутнічае. З успамінаў гродзенцаў вядома, што падчас Вялікай Айчыннай вайны ў доме жыла сям’я нямецкага чыноўніка. Пасля Другой сусветнай вайны будынак знаходзіўся ў выкарыстанні ўстановамі адукацыі. Па стану на 1970 г. – дзіцячыя яслі-садок №6. У апошнія гады перад рэканструкцыяй будынак не выкарыстоўваўся.
У 2014-2015 гг. была праведзена рэканструкцыя будынка.