Шыфр
713Г000098
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 – 1954 гг.
Апісанне
Работы па праектаванню 54-кватэрнага жылога дома для работнікаў ЦК КПБ пачаліся ў Інстытуце "Белдзяржпраект" у 1950 г. Праектаванне вялося ў некалькі этапаў. Першапачаткова было распрацавана і зацверджана праектнае заданне. Затым у 1950 г. распрацаваны тэхнічны праект. Аўтарам праекта быў архітэктар М. Драздоў. Будынак праектаваўся ў агульным комплексе забудовы вул. Леніна на ўчастку паміж вул. Савецкай (сучасны пр. Ф. Скарыны) і вул. К. Маркса.