Шыфр
412Г000014_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Каля 1643 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Замкавай № 7 — былы палац Масальскіх, дом Мендэля Собаля. Прыкладны час пабудовы - 1643 г. Пасля пажару 1899 г. большая частка будынка аказалася разабранай і з яго рэшткаў пабудавалі дом па вул. Замкавая (сучасны № 7). Будаўніцтва вялі ўладальнікі пляца Арон Трылінг і Сімка Абрам, якія каля 1905 г. выкупілі яго праз кантору Вальфсона і Флята ў былых уладальнікаў Мендэля і Рыўкі Собаляў. Рэшткі руінаў былі перабудаваны ў 1910 г. У 1911 г. “новым каменным аднапавярховым домам” валодаў Абрам Поз.
Аднапавярховы будынак з сутарэннямi, Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя, пластыка стрыманая. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Галоўны фасад крапаваны лапаткамі.