зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў

Апісанне

Будынак узведзены ў 1945 - 1947 гг. па праекце вядомага архітэктара, члена- карэспандэнта Акадэміі архітэктуры СССР М.П. Паруснікава з удзелам А.В. Апосталавай і Г.П. Баданава. 

Адміністрацыйны будынак уваходзіць у ансамбль забудовы першай лініі пр. Незалежнасці. Быў пабудаваны адным з першых на галоўнай магістралі, выконвае дамініруючую ролю ў забудове.

Па ацэнцы А.П. Воінава, будынак вызначаецца высокімі архітэктурнымі якасцямі і належыць да ліку лепшых архітэктурных збудаванняў савецкай архітэктуры. Акрамя горадабудаўнічага значэння ў архітэктуры будынка выяўляюцца тыя змены, што адбыліся ў ідэйна-мастацкай накіраванасці беларускага дойлідства -- гэта шырокае творчае выкарыстанне сусветнай і айчыннай класікі.