Шыфр
711Е000001_1_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1881 – 1884
Стыль
Эклектыка
Будынак фарміруе забудову вул. Інтэрнацыянальнай і ў цэлым гістарычнага цэнтра г. Мінска. Вылучаецца ў забудове сілуэтам і насычанай пластыкай. З’яўляецца прыкладам грамадзянскай архітэктуры другой паловы ХІХ ст. Трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты пакатым двухсхiльным дахам. Галоўны i дваравы фасады вырашаны проста i строга. Плоскасцi сцен рытмiчна члянёны лучковымi i больш высокiмi паўцыркульнымi аконнымi праёмамi. Сцены завершаны карнiзам з поясам буйных сухарыкаў. Планiроўка калiдорная.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён