Шыфр
711Е000001_1_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I пал. XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Двухпавярховы з мансардай Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Складаецца з трох розначасовых аб'ёмаў. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Члянёны прамавугольнымі і лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. На першым паверсе аконныя і дзвярныя праёмы без ліштваў. На другім паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі, акрамя лучковых акон у правай частцы фасада паўночнага крыла. У іх аздабленні выкарыстаны толькі сандрыкі і падаконныя карнізныя паяскі. Паверхі падзелены цягай. Фасады завершаны шматслойным карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён