Шыфр
711Е000001_1_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1834 г.
Стыль
Эклектыка
Чатырохпавярховы (4-ты паверх надбудаваны пазней) з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Фасадная сцяна першага паверха апрацавана рустам. Па гарызанталі галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі карнізнымі паясамі. На флангах на ўзроўні другога паверха раскрапаваны філянговымі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, на першым паверсе ў прафіляваных ліштвах, астатнія без ліштваў. На другім паверсе вокны вылучаны прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Такі ж паясок філёнгаў праходзіць пад вокнамі трэцяга паверха. Завершаны фасад развітым карнізам. Дваровы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён