зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 13А

Датаванне

1889 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

У другой палове 19 ст. дом № 13А адносіўся да аднаго домаўладання з домам № 13. Участак знаходзіўся ў квартале № 7, меў парадкавы № 6. У 19 ст. яго ўладальнікамі былі Эмілія і Абрам Цыпкіны, Артур Рамуальдавіч Машэўскі, Вацлаў Генрыхавіч Кастравіцкі, граф Карл Эмерыкавіч Чапскі, Рэйза Лейбава Берлянд. Першапачаткова на месцы дома № 13А пры ўладальніку В. Кастравіцкім у 1886-1887 г. (праект не датаваны) быў запраектаваны мураваны гаспадарчы будынак. Па невядомых нам прычынах праект застаўся нерэалізаваны. У 1889 г. новы ўладальнік пляца граф Карл Эмерыкавіч Чапскі прадставіў у гарадскую ўправу праект на будаўніцтва мураванага флігеля ў цэнтры ўчастка, бліжэй да тыльнай мяжы. Флігель быў запраектаваны двухавярховы сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральную частку фасада ў завяршэнні акцэнтаваў фігурны франтон з гербам у тымпане. На першым паверсе ў цэнтры галоўнага фасада запраектаваны шырокі арачны праём, у якім знаходзілася вінтавая лесвіца. Яшчэ адна лесвіца была размешчана з боку заходняга тарцовага фасада. Галоўны фасад фланкіравалі філянговыя лапаткі. Такія ж лапаткі фланкіравалі цэнтральную арку. З абодвух бакоў ад аркі налічвалася па 3 лучковых аконных праёма, на другім паверсе ўсіх акон было 8. Паверхі былі падзелены цягай, завяршаў фасад карніз з сухарыкамі. На тыльным фасадзе планавалася прыбудова туалета (не была зроблена).

На плане ўчастка 1891 г. будынак пазначаны як двухпавярховы свіран крыты жалезам. Найбольш верагодна, што ў якасці свірна выкарыстоўваўся першы паверх.