зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 27

Датаванне

1895 г.

Апісанне

Будынак № 27 адносіўся да аднаго домаўладання з домам № 25. У другой палове 19 ст. участак з забудовай належаў Ёселю Моўшаву Файну, з 1908 г. Ошэру Бен'ямінаву Каральчуку. Як сведчаць архіўныя дакументы, дом № 27 мае складаную гісторыю будаўніцтва. У 1883 г. на участку Файна названы толькі адзін мураваны дом (сучасны № 25), астатнія будынкі былі драўляныя. У 1895 г. па хадайніцтву домаўладальніка гарадская ўправа зацвердзіла праект на будаўніцтва мураванага флігеля разам з гаспадарчым будынкам (у адным корпусе). Флігель з гаспадарчым будынкам быў запраектаваны ў паўночна-ўсходняй вуглавой частцы пляца. Пры гэтым планавалася знесці драўляны гаспадарчы будынак, размешчаны на гэтым месцы. Па месцаразмяшчэнні флігель з гаспадарчым будынкам адпавядае паўночна-ўсходняму двароваму крылу дома № 27 (цяпер у ім кафэ)У 1899 г. Ё Файн прадставіў у гарадскую ўправу чарговы праект на прыбудову да існаваўшага мураванага гаспадарчага будынка з флігелем новага двухпавярховага флігеля. Невялікі двухпавярховы флігель (галоўны арыентаваны ў двор фасад на шырыню трох аконных праёмаў) планавалася прыбудаваць да паўднёвага тарцовага фасада Г-падобнага гаспадарча-жылога аднапавярховага будынка, ўзведзенага па праекце 1895 г.