зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А

Датаванне

70-я гг. XVIII ст.

Апісанне

На ўскраіне Верхняга горада ў глыбіні двара па вуліцы Інтэрнацыянальнай стаіць аднапавярховы будынак - былы сядзібны дом. З дакументаў 1765 г. вядома, што ўчастак паміж былымі вуліцамі Валоскай і Зыбіцкай належаў дваранскаму роду Ваньковічаў, найбольш вядомым прадстаўніком якога з'яўляецца беларускі жывапісец Валенцій Ваньковіч (1799-1842). У дакуменце значыцца: "пляц вяльможных паноў Ваньковічаў", які знаходзіўся "па левым баку вуліцы Валоскай… /паміж/ дваром вяльможнага пана Свентаржыцкага, пісара земскага, і домам яснавяльможнага пана Тышкевіча…" Паводле пазнейшых планаў участак, на якім размяшчалася сядзіба Ваньковічаў, з трох бакоў быў абмежаваны вул. Валоскай (суч. вул. Інтэрнацыянальная), вул. Зыбіцкай (пазнейшыя назвы вул. Балотная, з 1882 г. вул. Гандлёвая), зав. Музычным і суседнім пляцам, які ў розныя часы належаў І. Ліашону, Карказевічу, Ленскім. Першыя выявы сядзібы Ваньковічаў на планах Мінска з'яўляюцца ў канцы 18 ст. Упершыню яна была нанесена на праектны план Мінска, складзены ў 1797 г. архітэктарам Ф. Крамерам, прычым збудаванні сядзібы выдзелены як будынкі, прызначаныя да будаўніцтва.