зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Камсамольская, 5

Датаванне

I пал. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Па адмiнiстрацыйна-палiцэйскім падзеле г. Мiнска ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. пляц, на якiм узведзены будынак, знаходзiўся ў 8-м квартале 2-й часткi горада пад парадкавым № 9. Найбольш раннія звесткі аб забудове пляца адносяцца да сярэдзіны 19 ст. Паводле архіўнага дакумента, пляц па дзвум купчым крэпасцям 1865 і 1866 гг. у мінскіх мяшчан Мордуха Борухава Фрумкіна і Сроля Мордухава Рыўкіна набылі мяшчане мястэчка Мір Лейба Шэвелеў і Мар'яся Шаломава Чорныя. Памеры пляца складалі: па вул. Багадзельнай (сучасная вул. Камсамольская) 8 і 2/3 саж. (саж. = 213,36 см), у глыб квартала 14 і 1/2 саж. і па тыльнай мяжы 9 саж., а ўсяго 130 кв. саж. Вядома, што ў той час на ўчастку існаваў мураваны двухпавярховы з мезанінам дом, крыты жалезам, памерамі: даўжынёй па вуліцы 7 саж., шырынёй у двор 5 саж., і вышынёй 9 арш. У дакуменце 1867 г. адзначалася, што "сей дом находится в исправности и прочности". У 1870-я гады Чорныя пабудавалі на пляцы мураваны флігель. 21 чэрвеня 1881 г. у цэнтры Мінска адбыўся вялікі пажар, у выніку якога згарэлі 264 домаўладанні.