Шыфр
711Е000001_1_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
60-я гг. XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты двухсхільным дахам. Асіметрычна з правага боку знаходзіцца праезная арка. Галоўны фасад раскрапаваны пілястрамі. Гарызантальна падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы маюць простыя абрамленні. Дэталі дэкору фасада вылучаны кантрасным колерам на фоне сцен.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў рэканструяваны: былі замураваны два аконныя і дзвярны праём на дваровым фасадзе, на галоўным фасадзе на 1-м паверсе зроблены шырокія вітрынныя праёмы, часткова зменена ўнутраная планіроўка. У 1999 -- 2003 гг. будынак адноўлены з новага будаўнічага матэрыялу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён