Шыфр
711Е000001_1_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Камсамольская, 11/7
Датаванне
40-я гады XVIII ст.
Стыль
эклектыка
Апісанне
Будынак размешчаны ў квартале гістарычнага цэнтра г. Мінска, на перакрыжаванні вул. Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Вул. Рэвалюцыйная да 1922 г. называлася Койданаўскай.
Трохпавярховы складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. У плане ўтварае амаль замкнуты двор-калодзеж. Фасады патынкаваныя. Крыло па вул. Камсамольскай складаецца з трох розначасовых аб'ёмаў. Паўднёвы крайні аб'ём вышэйшы за астатнюю частку будынка, складаны ў плане, у двары злучаецца з чатырохпавярховым флігелем. Галоўны фасад па гарызанталі расчлянёны прафіляванымі развітымі цягамі, завершаны карнізам.
У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны, але захаваўся. Паводле генплана г. Мінска, зацверджанага ў 1946 г., і праекта дэталёвай планіроўкі цэнтральнай часткі г. Мінска, распрацаванага ў 1948 г., забудова няцотнага боку вуліцы Камсамольскай на адрэзку ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Няміга захоўвалася ў якасці апорнай. Пад час аднаўленчых і наступных рамонтных работ, праводзімых у пасляваенны перыяд, гістарычны воблік будынка быў скажоны, найбольшым перабудовам падвергліся фасадныя сцены першага паверха.