Шыфр
711Е000001_1_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
40-50-я гады ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Вуліца Камсамольская - адна з найстарэйшых вуліц горада, з'яўляецца важным планіровачным элементам гістарычнага цэнтра г. Мінска. Найбольш ранняя, зафіксаваная ў пісьмовых крыніцах назва вуліцы -- Феліцыянаўская. Несумненна, вуліца атрымала такую назву ў гонар размешчанай на ёй капліцы св. Феліцыяна. У другой палове 19 ст. (каля 1870 г.) была перайменавана ў вул. Багадзельную - на ёй знаходзіліся багадзельні (прытулкі) для бяздомных старых і ўбогіх. З 1922 г. - вул. Камсамольская. Будынак № 13 мае складаную гісторыю будаўніцтва. Трохпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з трох дамоў па лініі вуліцы і дваровага крыла. На раннім этапе фарміравання дамы, аб'яднаныя цяпер пад адным нумарам 13, адносіліся да розных домаўладанняў і складалі забудову двух сумежных участкаў. Мяжа паміж участкамі праходзіла паміж меншым па вышыні правым крылом і вышэйшым сярэднім трохпавярховым домам. Па меркаванні даследчыкаў архітэктуры, дамы на вул. Камсамольскай з'яўляюцца прыкладам параднай забудовы гарадскіх магістраляў 19 – пачатку 20 ст.