зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_37

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 4

Датаванне

пач. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Мураваны двухпавярховы з мансардай і падвалам прамавугольны ў плане будынак. З невялікім змяшчэннем ад цэнтра ўлева размешчана праезная арка ў двор. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. На галоўным фасадзе цокаль аддзелены цягай. Фасад па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай і цягай пад вокнамі другога паверха. Завершаны карнізам з сухарыкамі. Фасадная сцяна першага паверха апрацавана гарызантальным рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, аформленымі простымі ліштвамі з замковым каменем. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы акрамя ліштваў праз адзін узбагачаны трохвугольнымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах. У цэнтры фасада над аркай размешчаны балкон з металічнай ажурнай агароджай (адноўлены). Праём балконных дзвярэй і абапал яго вузкія аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі і трохвугольным сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах. З боку дваровага фасада будынак умацаваны контрфорсамі. Фасад вырашаны лаканічна: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, завершаны карнізам. Над праезнай аркай размешчаны балкон. З усходняга боку фасад вылучаны мезанінам, завершаным трохвугольным разарваным франтонам з люкарнай.