зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Герцэна, 4

Датаванне

кан. XVIII - пач. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Вуліца Герцэна адносіцца да найбольш старажытных вул. горада. Яе трасіроўка сфарміравалася ўжо да 16 ст. Вядомыя гістарычныя назвы вуліцы - Бернардзінская, затым да 1922 г. Мала-Манастырская, прычым, у дакументах ужываецца ў значэнні вуліцы і завулка. Аналіз планаў г. Мінска, датуемых 1801-1834 гг., на якіх паказана забудова, сведчыць, што дом № 4 у той час ужо існаваў і, верагодна, быў пабудаваны на мяжы 18-19 стст. Найбольш раннія дакументальныя звесткі аб уладальніках і забудове ўчастка адносяцца да першай паловы 1860-х гг. Так, паводле ведамасці падаткаў з нерухомай маёмасці за 1863 г., гэты участак па зав. Бернардзінскім належаў купчысе Хане Эцінгеравай. На ўчастку пералічаны мураваны дом і драўляны гаспадарчы будынак.