Шыфр
711Е000001_1_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 8
Датаванне
1948 - 1949 гг.
Апісанне
Мураваны чатырохпавярховы на высокім цокалі трапецападобны ў плане будынак. Пад часткай дома існуе падвал. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль аддзелены карнізным поясам. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам. З левага боку будынка знаходзіцца прамавугольны праезд у двор, з правага - галоўны уваход. Прамавугольны дзвярны праём увахода аформлены простай прафіляванай ліштвай і прамым сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах у выглядзе валют. Фасадная плоскасць раскрапавана буйнымі пілястрамі. На ўзроўні 3-га паверха пілястры дэкарыраваны ступеньчатымі паяскамі. Паміж 3-м і 4-м паверхамі праходзіць развіты карніз з дэнтыкуламі, у завяршэнні 4-га паверха -- шматслойны карніз. На 1-м паверсе прамавугольныя аконныя праёмы аформлены прафіляванымі ліштвамі. На 2-4-м паверхах аконныя праёмы скампанаваны па тры: у цэнтры звычайных памераў, па краях вузейшыя. Аконныя праёмы без дэкору. На 3-м паверсе сярэднія аконныя праёмы арачнага абрысу, усе астатнія вокны прамавугольныя. Вокны 2-га паверха падкрэслены цягай. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам.