зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_44

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Датаванне

1-я пал. XIX ст. - 1880-я гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Мураваны двухпавярховы з падваламі складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак (у плане блізкі да літары П). Такую канфігурацыю будынак набыў у выніку рэканструкцыі і аб'яднання з былым домам № 6А ў адзін аб'ём. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна. Асноўны архітэктурны акцэнт зроблены на галоўны фасад падоўжанага ў глыбіню двара заходняга крыла, накрытага двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога паўцыркульная неглыбокая ніша з люкарнай. Франтон апаясаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без ліштваў, падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі, на другім паверсе ў плоскіх ліштвах з падаконнымі філёнгамі. Бакавы заходні фасад члянёны лапаткай, правая палова фасада падзелена міжпаверхавай цягай. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На фасадзе існуюць два ўваходы, да якіх вядуць высокія ганкі. Завершаны фасад карнізам. Бакавы ўсходні фасад крыла таксама падзелены лапаткай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Дваровы фасад паўночна-заходняга крыла вылучаны адкрытай галерэяй на другім паверсе, прамавугольныя аконныя праёмы (розныя па шырыні) у плоскіх абрамленнях. Фасад завершаны карнізам. Дваровы фасад усходняга крыла вылучаны бакавым рызалітам, падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. Аб'ём крыла накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі, рызаліт - аднасхільным. Усходні фасад крыла часткова (левая палова) падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Аконныя праёмы першага паверха левай паловы крыла падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі. Узбагачаюць фасад балконы на другім паверсе. Будынак № 6А да рэканструкцыіМураваны двухпавярховы з аднапавярховай прыбудовай прамавугольны ў плане будынак. Прымыкае да дома № 6. Галоўны фасад вырашаны лаканічна, пазбаўлены архітэктурнага дэкору. Фасадная плоскасць члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершана прафіляваным карнізам. Сцены атынкаваны і пафарбаваны.