зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_45

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 12

Датаванне

I пал. XIX ст.

Апісанне

Двух-трохпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Аб'ём будынка выцягнуты ў глыбіню квартала. Складаецца з некалькіх раней самастойных аб'ёмаў, якія ў мінулым адносіліся да розных домаўладанняў. Правая меншая частка будынка двухпавярховая прамавугольная ў плане. Аб'ём, які выходзіць на вуліцу, накрыты вальмавым дахам, крыло, выцягнутае ў глыбіню двара, -- аднасхільным з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаныя лаканічна. На галоўным фасадзе вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Такое ж архітэктурнае рашэнне мае бакавы фасад аб'ёму ад вуліцы. Уздоўж фасада дваровага крыла зроблена ніжэйшая прыбудова, члянёная высокімі і шырокімі лучковымі праёмамі ў плоскіх абрамленнях. Завершаны фасад прыбудовы прафіляваным карнізам. Другі ярус дваровага крыла прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны шматслойным карнізам. Тыльны фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі без дэкору. Над уваходамі існуюць скругленыя брылі на кранштэйнах. Левая большая частка будынка асноўным аб'ёмам развіта ў глыб двара. Галоўны фасад на першым паверсе прарэзаны дзвярным і аконнымі лучковымі праёмамі без дэкору, на другім паверсе лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Дваровы крывалінейны фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны шматслойным карнізам.