Шыфр
711Е000001_1_47
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II пал. XVI ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Найбольш раннія звесткі аб існаванні ратушы ў Мінску адносяцца да 1582 г.
У XVIII ст. будынак прыйшоў у заняпад, але ў 1744 г. быў адноўлены па ініцыятыве войта С. Буржынскага.
У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у будынку ратушы знаходзіліся суд, магістрат, гаўптвахта, архіў. У 1830-я гг. тут размяшчалася музычная школа пад кіраўніцтвам вядомага мінскага музыканта-педагога В. Стэфановіча. У святочныя дні на адкрытай галерэі другога паверха ратушы часта іграў гарадскі аркестр. З 1847 г. у будынку знаходзіўся гарадскі тэатр, інтэр'ер быў аформлены роспісам мінскага жывапісца Я. Кураткевіча.
У 1851 г. было прынята рашэнне аб зносе ратушы.
У 1988 г. быў зацверджаны праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы ў межах вуліц Інтэрнацыянальная - Леніна - Багдановіча - набярэжная Свіслачы. Праектам прадугледжвалася аднаўленне будынка гарадской ратушы па стане на канец XVIII ст. у стылі класіцызму.
У 2002-2003 гг. ратуша адноўлена па праекце С. Багласава на гістарычным месцы, вызначаным у выніку археалагічных даследаванняў. На другім паверсе, дзе раней засядаў магістрат, запраектавана зала для пасяджэнняў і ўрачыстых прыёмаў. На першым паверсе праектам прадугледжвалася выставачная зала і экспазіцыя, прысвечаная гісторыі горада.