зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_48

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пл. Свабоды, 5

Датаванне

1959 г.

Апісанне

Пяціпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Цокаль патынкаваны і аддзелены карнізным поясам. Фасады абліцаваны керамічнымі пліткамі. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Першы паверх члянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях, фланкіраваны дзвярнымі праёмамі, аформленымі парталамі і супрапортамі з ляпным дэкорам. Фасадныя сцены верхніх жылых паверхаў рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору і сіметрычна размешчанымі балконамі. Паміж 3-м і 4-м паверхамі праходзіць паясок цягі.З боку тарцовага фасада, арыентаванага на вул. Інтэрнацыянальную, у сувязі з паніжэннем рэльефу існуе цокальны паверх. Фасад падзелены цягай на адным узроўні з галоўным. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У цокальным паверсе ў цэнтры зроблены два дзвярныя праёмы. На 3-5-м паверхах сіметрычна размешчаны балконы. Завершаны фасады фрызавым поясам і карнізам. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, цокальны паверх патынкаваны, верхнія абліцаваныя пліткай. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, маюцца балконы. Да фасада прыбудаваны зашклёныя ліфтавыя шахты. Завершаны фасад арнаментаваным фрызам і карнізам.