зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_50

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пл. Свабоды, 11

Датаванне

1958 г.

Апісанне

Чатырохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны і тарцовы фасады абліцаваны керамічнымі пліткамі. Архітэктурнае рашэнне фасадаў лаканічнае. Цокаль патынкаваны і аддзелены карнізам. Фасадная сцяна на першым паверсе рытмічна члянёна арачнымі вокнамі ў прафіляваных шырокіх абрамленнях. Асіметрычна са змяшчэннем ад цэнтральнай восі да правага краю фасада размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода, дэкарыраваны высокім арачным парталам. Сцяна другога і чацвёртага паверхаў прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На трэцім паверсе аконныя праёмы пачаргова (праз адзін праём) дэкарыраваны арачнымі пластычнымі абрамленнямі з дэкорам геаметрычнага рысунку. На тарцовым фасадзе па вул. Рэвалюцыйнай на трэцім паверсе два цэнтральныя аконныя праёмы аздоблены такімі ж абрамленнямі, іх фланкіруюць аконныя праёмы без дэкору.Па гарызанталі фасад падзелены прафіляванай цягай паміж другім і трэцім паверхамі і вузейшай цягай пад вокнамі чацвёртага паверха. Завершаны фасад фрызавым поясам з матывам іонік і развітым карнізам на дэкаратыўных кранштэйнах, аздобленых лістом аканта.Дваровы фасад вырашаны спрошчана, на вышыню цокальнага паверха патынкаваны, вышэй абліцаваны сілікатнай цэглай. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Вылучаны двума рызалітамі на шырыню аконнага праёма. Завершаны карнізам.