зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Герцэна, 10

Датаванне

пач. XIX ст.

Апісанне

Вуліца Герцэна належыць да найбольш старых вуліц гістарычнага цэнтра Мінска і з'яўляецца адным з асноўных планіровачных элементаў Верхняга горада - комплекснага помніка гісторыі, архітэктуры і горадабудаўніцтва. Забудова вул. Герцэна пачала фармавацца ў 15-16 стст. У друкаваных выданнях, у якіх разглядаецца гістарычная забудова Мінска, аб доме № 10 утрымліваюцца даволі кароткія звесткі, галоўным чынам апісаны яго знешні выгляд па стану на сярэдзіну 1980-х гг.: "двухпавярховы прамавугольны ў плане, тарцовым фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы". Некалькі шырэй апісаны будынак у "Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінск": "Двухпавярховы аб'ём з высокім цокалем, які павялічаны з-за крутога схілу вуліцы па вышыні ў паўночна-ўсходняй частцы.