зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. пал. 1870-х гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 14 па вул. Інтэрнацыянальнай знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска: квартале, які прымыкае да Верхняга горада — комплексным помніку гісторыі і горадабудаўніцтва XII — пачатку XX cт. Вуліца Інтэрнацыянальная пачала фармавацца ў XVI cт. у сувязі са стварэннем новага адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра Мінска — Верхняга горада (або Высокага рынка). Першапачаткова называлася вуліцай Зборавай, таму што ў XVI ст. тут быў пабудаваны кальвінскі збор. Пазней з узвядзеннем у 1825 г. у канцы вуліцы турэмнага замка стала называцца Турэмнай вуліцай. У 1882 г. перайменавана ў вуліцу Праабражэнскую ў гонар аднайменнага манастыра (не захаваўся, размяшчаўся на месцы сучаснага будынка рэспубліканскай пракуратуры). З 1922 г. вуліца называецца Інтэрнацыянальнай.

Паўночна-ўсходняе крыло дома было ўзведзена ў першай палове 1870-х гадоў, у 1877 г. яно ўжо існавала і над ім з боку двара быў надбудаваны трэці паверх. У1881 г. дом быў пашкоджаны пажарам. У другой палове 1880-х — 1890-я гады быў узведзены двухпавярховы жылы дом з сутарэннем і праезнай аркай у цэнтры. Новы будынак размяшчаўся па лініі вуліцы на ўсю даўжыню пляца. Пры будаўніцтве былі выкарыстаны сцены існаваўшага да пажару будынка, узведзенага ў 1870-я гг., якія склалі аснову паўночна-ўсходняга крыла. Трэці паверх быў надбудаваны пазней, магчыма, падчас аднаўлення дома пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1990-я гг. будынак рэстаўраваны. За апошнія дзесяцігоддзі частка кватэр на першым паверсе выведзена з жылога фонда і прыстасавана пад адміністрацыйна-гаспадарчыя і грамадскага харчавання памяшканні.