Шыфр
711Е000001_2_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Камсамольская, 18
Датаванне
1870-я
Стыль
без выразных стылёвых прыкмет
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай. Вуглавы мураваны двухпавярховы будынак мае падоўжаную форму плана. Складаецца з двух аб'ёмаў. Сцены атынкаваныя і пафарбаваныя. Накрыты вальмавым дахам. Пад дахам праходзіць карніз часткова з паяском сухарыкаў. Фасады чляняцца міжпаверхавай цягай. Аконныя праёмы прамавугольныя: у вуглавой частцы без ліштваў, у паўднёва-ўсходняй частцы будынка -- у простых ліштвах і з прамымі сандрыкамі. З боку вул. Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай размешчаны па аднаму балкону з металічнымі агароджамі. На фасадах бачны сляды параробак: дзвярныя праёмы перароблены ў аконныя, з боку вул. Інтэрнацыянальнай закладзены адзін дзвярны і аконны праёмы.