зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Камсамольская, 20А

Датаванне

1880-я гг.

Апісанне

Будынак размешчаны з водступам ад чырвонай лініі вул. Камсамолъскай. Двухпавярховы Г-падобны ў плане, накрыты валъмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, маюць спрошчанае архітэктурнае рашэнне.

Усходняе крыло будынка арыентавана галоўным фасадам на вул. Камсамолъскую. Фасад на першым і другім паверхах прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У цэнтры фасада на першым паверсе размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода. Тарцовы паўднёвы фасад крыла прарэзаны двума аконнымі праёмамі на другім паверсе, тарцовы паўночны фасад — адным акном на другім паверсе. Дваровы (заходні) фасад крыла члянёны аконнымі праёмамі на першым і другім паверхах, дэкор адсутнічае.

Да тылънага фасада асноўнага (усходняга) крыла прымыкае бакавое (паўднёвае) трапецападобнае ў плане крыло. Паўднёвы і паўночны фасады крыла на першым і другім паверхах прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На дваровым (паўночным) фасадзе існуе дзвярны праём. Да тарцовага (заходняга) фасада крыла зроблена пазнейшая прыбудова на шырыню аднаго аконнага праёмам.

Па перыметры будынка пад дахам праходзіць прафіляваны карніз.