Шыфр
711Е000001_2_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у квартале, які прымыкае да Верхняга горада. Фарміруе гістарычную забудову вул. Рэвалюцыйнай. Вул. Рэвалюцыйная адносіцца да найбольш старажытных вуліц горада. Першапачаткова да 1922 г. называлася вул. Койданаўскай. Яе трасіроўка і забудова пачалі фарміравацца ў 16 ст. Вуліца звязвала новаствораны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр "Верхні горад" з Койданаўскім трактам. Забудова вуліцы спачатку была драўлянай. На планах першай паловы 19 ст. (1809, 1817, 1833, 1834 гг.) па лініі вул. Койданаўскай ужо паказаны некалькі мураваных будынкаў. Канчаткова мураваная забудова вуліцы была сфарміравана ў другой палове 19 ст.
Будынак пад сучасным № 9 мае складаную гісторыю фарміравання. У яго склад уваходзяць некалькі розначасовых аб'ёмаў. Асноўнае крыло па вул. Рэвалюцыйнай больш ранняе па часе ўзвядзення ў параўнанні з вуглавым аб'ёмам. У сваю чаргу трохпавярховае крыло складаецца з двух раней самастойных домаўладанняў. Такім чынам, будынак складаецца з трох пабудоў, аб'яднаных пад адным нумарам.