Шыфр
711Е000001_2_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1832 - 1834 гг.
Стыль
Класіцызм
Трохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак пад двухсхiльным дахам, якi ўтварае ў тарцовай частцы плоскi трохвугольны франтон, прарэзаны люкарнай. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае размешчаны з правага боку галоўны ўваход і блок лесвічнай клеткі. Галоўны фасад раскрапаваны плоскімі пілястрамі. Фасадная сцяна на першым паверсе апрацавана гарызантальным рустам, адзелена карнiзным поясам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён