зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

711Е000001_2_24

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Кан. XIX ст.

Апісанне

Будынак мураваны складанай канфігурацыі. Уключае гістарычны двухпавярховы пад часткай з падвалам аб’ём і новы прыбудаваны чатырохпавярховы аб’ём. Галоўны (паўднёва-заходні) фасад гістарычнага будынка падзелены прафіляванай цягай пад вокнамі другога паверха. Фасадная сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У цэнтры размешчаны дзвярны лучковы праём галоўнага ўвахода ў прафіляванай ліштве. Над уваходам зроблены пазнейшы навес на ажурных каваных кранштэйнах. Другі дзвярны лучковы праём без дэкору зроблены з правага краю фасада. З левага краю фасада ў прыямку знаходзіцца ўваход у падвал. Над прыямкам таксама зроблены навес з металічнай узорчатай рашоткай. 

Старонка