зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 26

Датаванне

80-я гг. XIX cт.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у квартале, які прымыкае да Верхняга горада. Вул. Рэвалюцыйная да 1922 г. называлася вул. Койданаўскай. Яе трасіроўка і забудова пачалі фарміравацца ў 16 ст. Вуліца звязвала новаствораны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр "Верхні горад" з Койданаўскім трактам. Найбольш раннія звесткі аб уладальніках і забудове пляца, на якім размешчаны будынак № 26, адносяцца да сярэдзіны 19 ст. У той час пляц належаў Герцу Гутнеру.  У гады Вялікай Айчыннай вайны забудова ўчастка захавалася. Ужо пазней у пасляваенны перыяд флігелі, якія размяшчаліся ў глыбіні квартала, былі знесены, акрамя флігеля пад № 26а, прыстасаванага пад службы архіва. Дом пад № 26 выкарыстоўваўся як жылы. У цэлым рашэнне фасадаў захавана гістарычнае. Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу па вул. Няміга і ўнутры квартала справакавала з'яўленне трэшчын па нясучых сценах. У 2011 г. па наружных сценах былі зроблены паясы і цяжы. 

 Двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак з невялікай прыбудовай да дваровага фасада з паўночна-ўсходняга боку. Асноўны аб'ём накрыты двухсхiльным дахам, прыбудова ў двары -- аднасхільным. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае праезная арка, размешчаная з левага боку. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай.