Шыфр
711Е000001_2_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
70-я гг. XIX cт.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 32 знаходзіцца ў квартале, які ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Мінска. Вуліца Рэвалюцыйная да 1922 г. называлася Койданаўскай.
Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхiльным дахам. Да дваровага крыла прымыкае аднапавярховая прыбудова таксама пад двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Фасадная сцяна на 1-м паверсе прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён