Шыфр
711Е000001_2_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мураваны дом №4 па вул. Інтэрнацыянальнай з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры 2-й паловы 19 ст. Уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак пад двухсхільным пакатым дахам. Галоўны фасад мае строгае кампазіцыйнае і дэкаратыўнае вырашэнне. Паверхі падзелены карнізным поясам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, другога - лучковыя з сандрыкамі. Архіўныя даследаванні паказалі, што будынак №4 па вул.Інтэрнацыянальнай пабудаваны ў 1891 г. Будынак з'яўляецца характэрным прыкладам шэраговай гарадской забудовы 2-й паловы 19 ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён